Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
02.04.2025
Паважаныя жыхары Глыбоцкага раёна! Прыміце віншаванні з дзяржаўным святам – Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
Народы Беларусі і Расіі радняць духоўныя традыцыі, імкненне да аб’яднання магчымасцей у мэтах сацыяльна-эканамічнага прагрэсу дзвюх краін, устойлівага развіцця і добрасуседства.
Саюзная дзяржава – яскравае сведчанне паспяховай рэалізацыі многіх сумесных праектаў, у тым ліку і рэгіянальных, дзякуючы якім паглыбляецца стратэгічнае ўзаемадзеянне дзвюх краін ва ўсіх напрамках.
У многіх беларусаў, як і ў многіх расіян, сваякі і сябры жывуць у саюзнай краіне. Тысячы расіян уладкоўваюць свой быт у Беларусі, у тым ліку і на Глыбоччыне, а для многіх нашых землякоў Расія стала другім домам.
Выказваем упэўненасць у тым, што саюзныя адносіны Беларусі і Расіі і надалей будуць умацоўвацца дзеля дабрабыту народаў дзвюх краін, а знакам нашага сяброўства заўсёды будзе агульнае свята.
Паважаныя жыхары Глыбоцкага раёна! Добрага вам здароўя, шчасця, дабрабыту. Няхай мацнее саюз Беларусі і Расіі, пабудаваны на сяброўстве, узаемным даверы і разуменні!
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.