Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

"Віват, выпускнікі": у Глыбокім прайшоў раённы выпускны

16.06.2025

"Віват, выпускнікі": у Глыбокім прайшоў раённы выпускны

У kетнім амфітэатры горада Глыбокае прайшоў раённы выпускны "Віват, выпускнікі".


11 выпускнікоў атрымалі залаты медаль!

3 выпускніка - сярэбраны медаль!

Вітаючы выпускнікоў, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца шчыра павіншавала іх з гэтым знамянальным днём і ўручыла залатыя і сярэбраныя медалі.

- У вас наперадзе вялікі жыццёвы шлях. Настаў час прыняцця важнага рашэння - кім стаць і як далей ісці па жыцці ў нашай цудоўнай Рэспубліцы Беларусь. Вы маеце магчымасць атрымаць самыя запатрабаваныя спецыяльнасці, стаць сапраўднымі грамадзянамі і патрыётамі нашай Радзімы. І якой будзе наша краіна, наш горад, наша Глыбоччына – залежыць ад кожнага з вас.

Упэўнены, вы зоймеце годнае месца ў жыцці нашай дзяржавы і ўпішаце новыя імёны ў гісторыю роднага краю, – пажадала Вера Міхайлаўна.

На выпускным было шмат кранальных момантаў. Напрыклад, калі выпускнікі дзякавалі сваім настаўнікам, бацькам.

Па традыцыі, на раённым свяце "Віват, выпускнікі-2025!" ушаноўвалі 9-класнікаў.

Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай і грашовую прэмію 20-ці выпускнікам базавых школ уручыла начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Таццяна Гаўрылава.

- Вы завяршылі важны этап навучання. Упэўнена, што вы гатовыя да новых перамог і здзяйсненняў. Няхай ваш далейшы шлях будзе паспяховым, хай ва ўсім спадарожнічае поспех. Памятаеце, што адукацыя - ваш шлях да будучыні, не выпускайце магчымасць вучыцца і развівацца далей, – звярнулася да 9 класнікаў і выпускнікjў Таццяна Вячаславаўна.