Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Выстава "Мая Беларусь": майстар-класы ад майстроў Глыбоцкага дома рамёстваў

03.02.2026

Выстава "Мая Беларусь": майстар-класы ад майстроў Глыбоцкага дома рамёстваў

Майстры Глыбоцкага дома рамёстваў зноў прыехалі на выставу "Мая Беларусь" – і зноў дораць гасцям жывую сувязь з народнымі традыцыямі!

Разам з імі наведвальнікі не проста назіраюць, а самі спрабуюць ткаць, набіваць, выразаць або распісваць – апускаючыся ў свет беларускай творчасці праз рукі, сэрца і ўяўленне.

Кожны майстар-клас становіцца маленькім падарожжам у мінулае, напоўненым цяплом, павагай да каранёў і радасцю стварэння.