Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
22.10.2024
У Віцебску прайшло ўзнагароджанне пераможцаў абласнога этапа конкурсу "Жанчына года-2023"
Імі сталі 35 прадстаўніц прыгожага полу, якія з'яўляюцца не толькі прафесіяналамі ў той сферы, дзе працуюць, але і аддаюць сваю душу грамадскай рабоце. Сярод узнагароджаных - і глыбачанкі.
Людміла Саўліч, дырэктар Падсвільскай сярэдняй школы Глыбоцкага раёна імя П.М. Казлова - пераможца конкурсу "Жанчына года" ў намінацыі "Паспяховы кіраўнік".
Алеся Пучынская, бухгалтар філіяла "Глыбоцкія электрычныя сеткі" РУП "Віцебскэнерга" - пераможца конкурсу "Жанчына года" ў намінацыі "Духоўнасць і культура".
– Выдатна, што Тыдзень бацькоўскай любовi завяршыўся форумам, на якім ушаноўвалі жанчын. Сапраўднае прызначэнне жанчыны на зямлі - мацярынства. Жанчына-маці захавальніца не толькі сямейнага агменю, але і традыцыйных асноў нашага грамадства, – адзначыла Таццяна Тарасевіч, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын".