Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Юбілейную эстафету, прысвечаную 85-годдзю ўтварэння Глыбоцкага раёна, прымаў Азярэцкі сельсавет

11.04.2025

Юбілейную эстафету, прысвечаную 85-годдзю ўтварэння Глыбоцкага раёна, прымаў Азярэцкі сельсавет

Марафон "Глыбоччына: 85 гадоў гісторыі і дасягненняў" працягваецца. У рамках творчага праекта святочная сустрэча адбылася ў Азярэцкай сярэдняй школе.

Мерапрыемства аб'яднала школьную моладзь і ветэранаў працы Азярэччыны.

Цяпло і сардэчна сустракалі прысутныя ў зале былога дырэктара саўгаса "Азярцы", кавалера ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга і ордэна Леніна Пятра Іванавіча Мяжэніна, праслаўленых хлебаробаў кавалера ордэна Леніна Антона Казіміравіча Садоўскага і кавалера ордэна "Знак Пашаны" Пятра Феадосьевіча Лукашэвіча, слаўную працаўніцу, былога намесніка галоўнага бухгалтара гаспадаркі, а цяпер старэйшыну вёскі Каміншчына Альдону Іосіфаўну Хахалко, ветэранаў, прадстаўнікоў сельскай інтэлігенцыі, выдатных работніц культуры Лідзію Канстанцінаўну Завацкую і Таццяну Аляксееўну Мышкоўскую, ветэрана педагагічнай працы, былога дырэктара школы Пятра Уладзіміравіча Колягу.

Горача віталі ўдзельнікі сустрэчы-дыялогу старшыню Азярэцкага сельвыканкама Святлану Анашкевіч і дырэктара Азярэцкай сярэдняй школы, дэпутата Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Людмілу Лукашэвіч і гасцей з райцэнтра старшыню Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Веру Цяліцу, начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Людмілу Карніловіч і начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Таццяну Гаўрылаву.

Ці не кожны з удзельнікаў мерапрыемства браў непасрэдны ўдзел у інтэрактыўнай мультымедыйнай лекцыі “Глыбоцкі раён: падзеі і людзі”, прапанаваную навуковым супрацоўнікам раённага гісторыка-этнаграфічнага музея Уладзімірам Мірончыкам. Гэта было захапляльнае завочнае падарожжа па старонках сапраўды гераічнага працоўнага летапісу нашага краю.

Шмат слоў падзякі за самаадданую працу, за вернасць і адданасць роднай зямлі выказала на адрас землякоў Святлана Вацлаваўна Анашкевіч.