Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

З 26 лістапада па 2 снежня ў Глыбоцкім раёне пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя "Тыдзень лічбавай пісьменнасці"

26.11.2024

З 26 лістапада па 2 снежня ў Глыбоцкім раёне пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя "Тыдзень лічбавай пісьменнасці"

Супрацоўнікі міліцыі правядуць комплекс мерапрыемстваў па павышэнні дасведчанасці насельніцтва аб кіберзлачынствах і спосабах абароны ад іх, фарміраванні навыкаў бяспечных паводзін у сетцы.

Асаблівую ўвагу нададуць прафілактыцы ўключэння непаўналетніх у ашуканскую дзейнасць і парадку ажыццяўлення аперацый з лічбавымі знакамі (токенамi). Спецыялісты раскажуць аб распаўсюджаных відах кіберзлачынстваў, у тым ліку якія здзяйсняюцца з выкарыстаннем нейрасетак, папярэдзяць аб сучасных спосабах iнтэрнэт-афёр і дадуць практычныя парады па абароне ад іх. Нагадаюць аб правілах паводзін у iнтэрнэце, як не стаць ахвярай пры куплі тавараў, акцэнтуюць увагу на распаўсюдзе фэйкавых прапаноў аб інвеставанні ў лічбавую валюту.