Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Жыхар Глыбоцкага раёна звярнуўся да Наталлі Качанавай. З якім пытаннем?

05.02.2026

Жыхар Глыбоцкага раёна звярнуўся да Наталлі Качанавай. З якім пытаннем?

Бягомльскі сельвыканкам, звычайна ціхі, стаў цэнтрам увагі для жыхароў не толькі Докшыцкага раёна, але і ўсёй краіны. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава правяла тут асабісты прыём грамадзян.

Чарга да Наталлі Іванаўны выстраілася вялікая. Адметна, што сярод тых, хто запісаўся, былі не толькі жыхары Віцебскай вобласці, але і госці з Мінска. Тэматыка зваротаў, як і чакалася, аказалася шырокай і адлюстроўвала ўвесь спектр паўсядзённых клопатаў беларусаў. Пытанні аховы здароўя, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, забеспячэння жыллём – кожны, хто прыйшоў, нёс сваю гісторыю, свой боль, сваю надзею на дапамогу.

Асаблівай увагi заслугоўвае арганізацыя прыёму. Для аператыўнага вырашэння агучваемых пытанняў, у студыях з відэаканферэнцсувяззю ў раёнах Віцебскай вобласці прысутнічалі кіраўнікі мясцовых органаў улады. Так, у Глыбоцкім раёне на сувязі былі старшыня райвыканкама Пётр Белусь, кіраўнік спраў райвыканкама Іна Султанава і дырэктар глыбоцкіх электрычных сетак Алег Апецёнак. Такі фармат дазволіў не толькі пачуць праблему, але і адразу ж прыступіць да яе вырашэння, абыходзячы бюракратычныя правалокі.

Адным з яркіх прыкладаў такога падыходу стаў зварот жыхара Глыбоцкага раёна па пытанні электразабеспячэння адной з вуліц вёскі Чэчэлі. Наталля Іванаўна, не адкладаючы справу ў доўгую скрыню, дала дакладнае даручэнне: Пётр Белусь разам са спецыялістамі "Віцебскэнерга" павінен выехаць на месца і прапрацаваць вырашэнне пытання. Больш за тое, Наталля Качанава ўзяла рашэнне гэтай праблемы пад асабісты кантроль.