Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
08.01.2026
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб удасканаленні ўступнай кампаніі". Дакумент накіраваны на тое, каб забяспечыць роўныя магчымасці абітурыентам пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі пры справядлівым конкурсным адборы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Указам створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі, а таксама зацверджаны яе пастаянны склад. Камісія надзелена паўнамоцтвамі па кантролі за правядзеннем універсітэцкіх алімпіяд, што даюць права на льготнае паступленне ў ВНУ, якія праводзяць такія алімпіяды.
У склад камісіі, старшынёй якой назначана намеснік прэм'ер-міністра Наталля Пяткевіч, увайшлі прадстаўнікі Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў, а таксама органаў дзяржаўнага кіравання, кантралюючых органаў і грамадскіх арганізацый.
Указам таксама актуалізуюцца асобныя палажэнні правіл прыёму асоб для атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У прыватнасці, для паступлення ў ВНУ на завочную (дыстанцыйную) форму навучання больш не патрабуецца адпаведнасць працоўнага стажу выбранаму профілю адукацыі.
Акрамя таго, удакладняюцца катэгорыі асоб, якія маюць ільготы пры залічэнні ва ўстановы адукацыі ў сувязі са стварэннем каледжа Міністэрства ўнутраных спраў.
Уводзіцца профільны іспыт па вучэбным прадмеце "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі", паколькі гэту дысцыпліну ў 10-11-х класах вывучаюць замест дысцыпліны "Гісторыя Беларусі".
БелТА