Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
10.03.2025
Круглы стол "О жанчыны, славім вашу працу!", прысвечаны 85-годдзю Глыбоцкага раёна і Дню жанчын, прайшоў у занальным архіве г. Глыбокае.
Удзельнікаў мерапрыемства, у ліку якіх – прадстаўнікі пярвічных арганізацый ГА "Беларускі саюз жанчын" прадпрыемстваў і арганізацый горада, лаўрэаты ганаровага звання "Жанчына года" розных гадоў, вітала намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Таццяна Тарасевіч.
Пра выдатных глыбачанак, нястомных працаўніц, якія дабіліся вышынь у сваёй прафесіі і ўнеслі вялікі ўклад у развіццё раёна, расказалі супрацоўнікі архіва Аліна Юргель і Таццяна Аўласава.
На мерапрыемстве былі адзначаны супрацоўнікі архіва, якія добрасумленна працавалі і працуюць на карысць галіны.