Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Наталля Качанава: ад таго, як працуе ЖКГ, шмат у чым залежыць тое, як людзі будуць ацэньваць работу ўлады

25.07.2025

Наталля Качанава: ад таго, як працуе ЖКГ, шмат у чым залежыць тое, як людзі будуць ацэньваць работу ўлады

Наталля Качанава –Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прыняла ўдзел у пасяджэнні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.

На пасяджэнні Глыбоцкага райвыканкама разглядалася пытанне аб ходзе рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2019 года № 7 "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны" ў Глыбоцкім раёне.

У ліку тэм, якія абмяркоўваюцца, – рамонт жылфонду ў сельскай мясцовасці, цэнтралізаванае водазабеспячэнне, забеспячэнне насельніцтва якаснай пітной вадой, раздзельны збор смецця.

Жыллёва-камунальная гаспадарка –гэта важны від дзейнасці ў жыцці любога раёна, горада і ў цэлым нашай краіны. Ад таго, як працуе ЖКГ, шмат у чым залежыць тое, як людзі будуць ацэньваць работу ўлады.

– Ад усяго аб'ёму зваротаў, якія паступаюць у Савет Рэспублікі, самы вялікі працэнт – гэта жыллёва-камунальная гаспадарка, – адзначыла Наталля Качанава.