Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Падсвільскі світанак: свята роднай зямлі

18.08.2025

Падсвільскі світанак: свята роднай зямлі

У Падсвільскім краі зноў разгарнуліся святочныя гулянні, якія аб'ядналі землякоў і гасцей на традыцыйным рэгіянальным свяце "Падсвільскі світанак".

Гэта падзея стала сапраўдным сімвалам адзінства і гонару за малую радзіму. Кожны год свята збірае тых, хто захоўвае ў сэрцы любоў да роднага краю. Землякі прыязджаюць здалёк, каб сустрэцца з сябрамі і сваякамі, падзяліцца навінамі і разам адзначыць гэты значны дзень. Атмасфера свята напоўнена цяплом і шчырай радасцю сустрэч.

Праграма мерапрыемства традыцыйна насычаная і разнастайная.

Асаблівае месца займае цырымонія ўзнагароджання заслужаных жыхароў краю, якія ўнеслі значны ўклад у яго развіццё.

- Свята становіцца сапраўдным мостам паміж пакаленнямі, захоўваючы традыцыі і ствараючы новыя яркія ўспаміны для ўсіх удзельнікаў урачыстасці, – адзначыла Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.