Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Кіруючы актыў Глыбоччыны падтрымаў добраахвотную рэспубліканскую грамадскую акцыю "Дай лесу новае жыццё!"

04.04.2025

Кіруючы актыў Глыбоччыны падтрымаў добраахвотную рэспубліканскую грамадскую акцыю "Дай лесу новае жыццё!"

Каманда кіраўнікоў арганізацый і ўстаноў Глыбоцкага раёна на чале са старшынёй Глыбоцкага райвыканкама Аляксандрам Шубскім і старшынёй Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Верай Цяліцай прынялі ўдзел у акцыі "Дай лесу новае жыццё!".

У гэты дзень удзельнікі акцыі пасадзілі вялікую колькасць саджанцаў елак, соснаў і бяроз.

- Гэта не проста праца дзеля працы. Мы закладваем аснову для будучыні нашага краю, клапоцімся аб прыродзе, якую потым перададзім нашым дзецям і ўнукам. Гэта адказнасць кожнага з нас, - адзначыў важнасць удзелу ў экалагічнай акцыі Аляксандр Шубскі.