Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

У Глыбокім прайшла жнівеньская педагагічная канферэнцыя

29.08.2025

У Глыбокім прайшла жнівеньская педагагічная канферэнцыя

Штогадовая жнівеньская педагагічная канферэнцыя, якая прайшла на базе Глыбоцкай раённай гімназіі, сабрала педагагічную супольнасць раёна.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Глыбоцкага райвыканкама Пётр Белусь, старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Тарасевіч.

Жнівеньская канферэнцыя, па словах старшыні райвыканкама, з'яўляецца важнай пляцоўкай для прафесійнага дыялогу, які, стане крыніцай новых ідэй і натхнення для далейшых дасягненняў педагагічнай супольнасці Глыбоччыны.

– У вашых клапатлівых руках знаходзіцца лёс маладога пакалення, яго духоўнае і інтэлектуальнае развіццё. Вы не проста перадаеце веды – вы фарміруеце асобы, выхоўваеце патрыётаў і стваральнікаў, – падкрэсліў у сваім выступленні Пётр Белусь.