Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

У Глыбоцкім раёне новы старшыня райвыканкама – Пётр Белусь

19.08.2025

У Глыбоцкім раёне новы старшыня райвыканкама – Пётр Белусь

Сёння ў Глыбокім адбылася 17-я пазачарговая сесія Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў, на якой зацверджаны на пасадзе старшыні Глыбоцкага райвыканкама Пётр Белусь.

У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін і памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч.

Пётр Белусь зацверджаны на пасадзе старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.

Пётр Казіміравіч нарадзіўся ў 1976 годзе ў Браслаўскім раёне.

Скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. П.М. Машэрава, затым Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўны шлях пачынаў настаўнікам матэматыкі ў Бешанковіцкім раёне. Пазней узначаліў Плюскі сельвыканкам у Браслаўскім раёне. З'яўляўся кіраўніком КУП ЖКГ "Браслаў – камунальнік".

З 2022 года да цяперашняга часу працаваў намеснікам старшыні Браслаўскага райвыканкама.

Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, аб задачах, якія стаяць перад Пятром Белусем:

– Раён Вам не чужы! Глыбоччына – багатая працавітымі людзьмі зямля, гістарычнай спадчынай.

Адна з першачарговых задач – гэта, безумоўна, уборка ўраджаю. Без страт і аператыўна!

А стратэгічная задача – развіццё рэгіёна па ўсіх напрамках.

Цяпер вы тут галоўны чалавек! Чакаем ад вас вынікаў!