Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
Служба ”адно акно“ ў Глыбоцкім раённым выканаўчым камітэце створана шляхам ускладання абавязкаў па выкананні функцый службы ”адно акно“ на аддзел юрыдычны, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Месца знаходжання службы ”адно акно“ – кабінеты № 6 і 7 на першым паверсе адміністрацыйнага будынка Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта (г. Глыбокае, вул. Леніна, д. 42).
ГРАФІК ПРЫЁМУ ЗАЦІКАЎЛЕНЫХ АСОБ ПА АЖЫЦЦЯЎЛЕННІ АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР У СЛУЖБЕ ”АДНО АКНО“
Панядзелак, аўторак, серада, пятніца з 8.00 да 17.00, перапынак з 13.00 да 14.00.
Чацвер з 8.00 да 20.00
Субота па папярэднім запісе з 9.00 да 12.00.
Супрацоўнікі службы «адно акно»
Малей Іна Леанідаўна – галоўны спецыяліст аддзела юрыдычнага, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, каб. № 6, тэл. 2-58-47.
Галуза Анастасія Алегаўна – інспектар аддзела юрыдычнага, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, каб. № 7, тэл. 5-14-78
Кантроль за работай службы «адно акно» ажыццяўляе начальнік аддзела юрыдычнага, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта – Мацвеева Наталля Пятроўна.
АДЗІНЫ ДАВЕДАЧНА-ІНФАРМАЦЫЙНЫ НУМАР па аказанні кансультацыйнай дапамогі па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур – 142.