Глубокскi раённы выканаўчы камітэт

Глубокскi раённы выканаўчы камітэт

Парадак абскарджання адміністрацыйных рашэнняў

Парадак абскарджання адміністрацыйных рашэнняў

Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З
«Аб асновах адміністрацыйных працэдур»

(Вытрымка)

Артыкул 30. Парадак абскарджання адміністрацыйнага рашэння

1. Зацікаўленая асоба і трэцяя асоба маюць права на абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку.

2. Адміністрацыйная скарга накіроўваецца ў вышэйстаячы дзяржаўны орган (вышэйшую арганізацыю) або ў дзяржаўны орган, іншую арганізацыю, да кампетэнцыі якіх у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь адносіцца разгляд такіх скарг (далей - орган, які разглядае скаргу).

3. Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца пасля абскарджання такога рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку, калі іншы парадак абскарджання не прадугледжаны заканадаўчымі актамі.

Пры адсутнасці органа, які разглядаў скаргу, адміністрацыйнае рашэнне ўпаўнаважанага органа можа быць абскарджана непасрэдна ў суд.

Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца ў адпаведнасці з грамадзянскім працэсуальным або гаспадарчым працэсуальным заканадаўствам.

Артыкул 31. Тэрмін падачы адміністрацыйнай скаргі

1. Адміністрацыйная скарга можа быць пададзеная ў орган, які разглядае скаргу, на працягу аднаго года з дня прыняцця абскарджваемага адміністрацыйнага рашэння.

2. Орган, які разглядае скаргу, мае права аднавіць тэрмін падачы адміністрацыйнай скаргі ў выпадку пропуску такога тэрміну па ўважлівай прычыне (цяжкая хвароба, працяглая камандзіроўка і інш.).