Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
Правы і абавязкі зацікаўленых асобаў і трэціх асоб
Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур»
(Вытрымка)
Артыкул 10. Правы зацікаўленых асоб Зацікаўленыя асобы маюць права: звяртацца з заявамі ва ўпаўнаважаныя органы; бясплатна атрымліваць ад ўпаўнаважаных органаў прадугледжаныя заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах формы (бланкі) дакументаў, неабходных для звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур; атрымліваць ад упаўнаважаных органаў тлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў; прымаць удзел у ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур асабіста і (або) праз сваіх прадстаўнікоў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі; знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з разглядам сваіх заяваў, у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах , камерцыйнай ці іншай ахоўваемай законам тайны; атрымліваць адміністрацыйныя рашэнні (іх копіі, выпіскі з іх); адклікаць сваю заяву ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры; абскардзіць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні; адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу; ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.
Артыкул 11. Абавязкi зацікаўленых асобаў Зацікаўленыя асобы абавязаны: ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў у дачыненні да такіх работнікаў; прадстаўляць ва ўпаўнаважаныя органы дакументы і (або) звесткі, уключаныя ў пералікі дакументаў і (або) звестак, якiя прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, а таксама дакументы, названыя ў абзацах другім-сёмым часткi першай пункта 2 артыкула 15 гэтага Закона, у выпадку выпатрабавання такіх дакументаў; ўносіць плату, якая патрабуецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур; своечасова інфармаваць упаўнаважаныя органы аб змене месца жыхарства (месца знаходжання), месца знаходжання ў перыяд ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры; выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.
Артыкул 11¹. Правы і абавязкі трэціх асоб 1. Трэція асобы маюць права: атрымліваць ад упаўнаважаных органаў тлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў; знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з адміністрацыйнымі працэдурамі, у ажыццяўленні якіх яны ўдзельнічаюць (удзельнічалі), у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай ці іншай ахоўваемай законам тайны; адклікаць сваю згоду (у тым ліку выяўленае шляхам прастаўлення подпісу на заяве зацікаўленай асобы) на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры; абскардзіць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні; адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу; ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах. 2. Трэція асобы абавязаны: ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў у дачыненні да такіх работнікаў; выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.