Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
Аддзел па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама
211793, г. Глыбокае, вул. Леніна, 42факс: 8 (02156) 2-58-76, эл.адрас: glub_obrazovanie@rik.vitebsk.by
Інтэрнэт-сайт аддзела:glubokoe.vitebsk-region.gov.by/by/sotsialnaya-sfera/adukatsyya
Начальнік – Гаўрылава Таццяна Вячаславаўнатэл. 8 (02156) 2-58-61
Прыёмная – тэл. 8 (02156) 2-58-76
Асабісты прыёмЧацвер: з 8.00 да 13.00, каб.65
У раёне функцыяніруе 26 устаноў адукацыі, у тым ліку: гімназія, 15 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 7 устаноў дашкольнай адукацыі, ДУДА «Цэнтр дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна», ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Глыбоцкага раёна», ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Глыбоцкага раёна». Ажыццяўляе дзейнасць цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі, дом сямейнага тыпу.
У 2024/2025 навучальным годзе колькасць навучэнцаў складае 4799.
У сферы адукацыі раёна ажыццяўляюць прафесійную дзейнасць 795 педагагічных работнікаў (3 маюць кваліфікацыйную катэгорыю «настаўнік-метадыст», 275 – вышэйшую, 348 – першую, 85 – другую).
На базе ўстаноў адукацыі створана 12 рэсурсных цэнтраў рознай накіраванасці, адкрыты 4 інжынерна-тэхнічных цэнтра (ДУА «Глыбоцкая раённая гімназія», ДУА «Азярэцкая сярэдняя школа Глыбоцкага раёна», ДУА «Карабоўская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя Р.І.Матэюна», ДУА «Ламашаўская базавая школа Глыбоцкага раёна»).
Для арганізацыі падвозу навучэнцаў і выхаванцаў у наяўнасці 18 аўтобусаў і аўтамабіль спецыяльны для перавозкі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.