Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Визитная карточка города
Визитная карточка города
10 февраля 2025

Гуляючы, мы вучым правілам бяспекі: ратавальнікі МНС працягваюць працаваць з дзецьмі

Дзіцячы траўматызм усё больш становіцца прадметам асаблівай заклапочанасці розных ведамстваў. Дзеці заўсёды былі і застаюцца самай уразлівай і неабароненай часткай насельніцтва.

 

Каб навучыць дзяцей правілам бяспекі і сфарміраваць у будучыні культуру правільных і бяспечных паводзін у розных надзвычайных сітуацыях работнікі Глыбоцкага раённага падраздзялення праводзяць ва ўстановах адукацыі Глыбоцкага раёна прафілактычныя мерапрыемствы з дзецьмі. 

Чарговыя сустрэчы з ратавальнікамі прайшлі ў дашкольных установах і школах Глыбоцкага раёна. Падчас мерапрыемстваў дзеці ў гульнявой форме запомнілі пяць крокаў выратавання, а таксама падзяліліся сваімі ведамі ў пытаннях бяспекі і наглядна паказалі, як правільна выклікаць экстранныя службы.

Ратавальнікі расказалі аб розных надзвычайных сітуацыях, што трэба рабіць, каб іх прадухіліць, як небяспечна гуляць з запалкамі і запальніцамі і як паводзіць сябе, калі здарыўся пажар. А для замацавання ведаў дзеці паглядзелі навучальныя мультфільмы з серыі «Чароўная кніга».

Сёння мы паўторым з вамі правілы пажарнай бяспекі, якія крокі выратавання варта прадпрымаць, калі вы ўбачылі пажар у доме і многае іншае,  – пачынае гутарку з выхаванцамі ўстановы прапагандыст раённага аддзела.

Правядзенне гэтых прафілактычных мерапрыемстваў дазваляюць прыцягнуць увагу дарослых да праблемы гібелі і траўміравання дзяцей ад розных надзвычайных сітуацый, а таксама нагадаць дзецям аб небяспецы дзіцячага свавольства з агнём.







Интернет-ресурсы