Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Панорама
Панорама
Главная / Новости / Новости района
3 ноября 2023

Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна накіравала віншаванні да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі!

 

Паважаныя жыхары Глыбоцкага раёна!

 

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў шчыра віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Кастрычнік 1917 года не толькі змяніў лёс вялікай краіны, але і ў многім вызначыў гістарычны шлях станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці.

З гэтым святам звязаны біяграфіі і лёсы людзей старэйшага пакалення, якія верна служылі нашай Айчыне. І сёння мы адзначаем гэта свята як сімвал справядлівасці і бескарыслівага служэння людзям, раўнапраўя, з павагай ставімся да слаўных традыцый і здзяйсненняў многіх пакаленняў.

Жыхары Глыбоччыны сваёй добрасумленнай працай, розумам і талентам уносяць важкі ўклад у прымнажэнне эканамічнага і інтэлектуальнага патэнцыялу раёна, павышэнне дабрабыту жыхароў, паляпшэнне якасці жыцця.

Мы павінны ведаць і паважаць сваё мінулае, каб упэўнена будаваць будучыню. Гэта частка нашай біяграфіі, бясцэнны вопыт, які дае нам сілы для новых дасягненняў і поспехаў. Мы павінны перадаць гэту гістарычную памяць нашым дзецям і ўнукам.

Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, міру і дабра.

 

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў


 

Интернет-ресурсы