Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42
Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Вышестоящий государственный орган
График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц
Паважаныя мужчыны-бацькі!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце самыя цёплыя, шчырыя віншаванні з цудоўным святам – Днём бацькі!
Гэтае свята атрымала афіцыйны статут зусім нядаўна. 9 чэрвеня 2022 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка падпісаў Указ аб яго заснаванні.
Быць бацькам – гэта адказная і ганаровая місія ў жыцці мужчыны. Бацька ўласным прыкладам выхоўвае ў дзяцей пачуццё адказнасці, гонару, клопату аб блізкіх, з’яўляецца падмуркам сям’і. Ён разам з мамай аказвае вялікі ўплыў на жыццё дзіцяці.
Дарагія мужчыны-бацькі! Сярод вас нямала тых, хто з’яўляецца годным прыкладам адказнага стаўлення да бацькоўства, калі галава сям’і не толькі яе апора, карміцель, але яшчэ і абаронца, сябар і настаўнік для сваіх дзяцей. Асаблівай павагі заслугоўваюць шматдзетныя бацькі і тыя, хто выхоўвае дзяцей паасобку.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай у вас заўсёды будзе нагода для гонару за сваіх дзяцей, а ў іх – імкненне прытрымлівацца вашага годнага прыкладу!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт,
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.