Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42
Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Вышестоящий государственный орган
График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц
Паважаныя работнікі і ветэраны медыцынскай сферы Глыбоччыны!
Прыміце нашы сардэчныя віншаванні са святам – Днём медыцынскага работніка!
Ваша прафесія ва ўсе часы была і застаецца адной з самых важных, ганаровых і паважаных у грамадстве. Няма нічога даражэй чалавечага жыцця і таму ўклад кожнага, хто звязаў свой лёс з аховай здароўя людзей, сапраўды неацэнны. Праца медыка штодня патрабуе велізарнай самааддачы, энергіі, аптымізму, чуласці і ўвагі.
Упэўнены, ваша прафесійнае майстэрства, вопыт, адказнае стаўленне да справы і надалей будуць садзейнічаць умацаванню здароўя насельніцтва. Дзякуй усім вам за цярпенне і вытрымку, за стойкасць і спагадлівасць, за міласэрнасць і дабрыню!
Словы асаблівай удзячнасці ветэранам сферы аховы здароўя, чыя самаадданая праца, вернасць высокаму прызванню, талент і неацэнны практычны вопыт многія гады служаць людзям
Жадаем усім вам поспехаў у штодзённай працы, дабрабыту і, самае галоўнае, здароўя, цану якому вы ведаеце лепш за ўсіх!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў