Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42
Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Вышестоящий государственный орган
График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц
Паважаныя работнікі і ветэраны меліярацыйнай галіны!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з Днём меліяратара!
Утрыманне ў тэхнічна спраўным стане ўнікальных гідратэхнічных сістэм, каналаў, збудаванняў – паўсядзённая праца меліяратараў Глыбоччыны, якія заўсёды былі і застаюцца надзейнымі партнёрамі ў вырашэнні пытанняў, звязаных з павелічэннем сельскагаспадарчых угоддзяў і павышэннем іх прадуктыўнасці.
Дзякуючы вашым намаганням у севазварот вернуты многія забалочаныя землі, пабудаваны аб’екты сацыяльнай і вытворчай сферы на сяле. Ваш высокі прафесіяналізм, адказнае стаўленне да справы, працавітасць і цярпенне забяспечваюць устойлівасць сельгасвытворчасці і павышаюць інвестыцыйную прывабнасць аграпрамысловага комплексу нашага раёна.
Упэўнены, што, абапіраючыся на традыцыі папярэднікаў і ў спалучэнні з сучаснымі тэхналогіямі, вы і надалей будзеце ўносіць істотны ўклад у паспяховае развіццё сельскай гаспадаркі Глыбоччыны.
Паважаныя работнікі і ветэраны меліярацыйнай галіны! Дзякуем вам за самаадданую працу і адказныя адносіны да справы. Жадаем моцнага здароўя, міру, дабра, дабрабыту і рэалізацыі новых праектаў!
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт,
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў