Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Ночное Глубокое
Ночное Глубокое
Главная / Новости / Новости района
19 мая 2023

Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў і ветэранаў сферы фізічнай культуры і спорта са святам

Паважаныя работнікі і ветэраны сферы фізічнай культуры і спорта!

Шчыра віншуем з прафесійным святам – Днём работнікаў фізічнай культуры і спорта!

Спорт аб'ядноўвае людзей, робіць іх моцнымі, трывалымі, загартоўвае характар, дае зарад бадзёрасці і энергіі і, вядома ж, умацоўвае наша здароўе.

Сёння на Глыбоччыне людзі розных узростаў і прафесій клапоцяцца пра ўласнае здароўе, наведваюць трэнажорныя залы і басейн, спартыўныя пляцоўкі і стадыёны. І гэта нядзіўна, бо ў нашым раёне створаны добрыя ўмовы для заняткаў рознымі відамі спорту, праводзіцца вялікая работа па будаўніцтве, рамонту, рэканструкцыі і аснашчэнні аб'ектаў фізкультуры і спорту сучасным інвентаром і абсталяваннем.

За поспехі на спартыўнай ніве і ўклад у прапаганду здаровага ладу жыцця выказваем словы падзякі трэнерам, настаўнікам фізкультуры, работнікам і кіраўнікам фізкультурна-спартыўных устаноў. Дзякуючы вам спартсмены годна прадстаўляюць Глыбоцкі раён на спаборніцтвах рознага ўзроўню і дасягаюць высокіх вынікаў.

Жадаем усім прафесіяналам і аматарам спорту невычэрпнай энергіі, выдатнага настрою, жыццёвых поспехаў, веры ў сябе, новых здзяйсненняў і перамог.

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў


Интернет-ресурсы