Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Панорама
Панорама
Главная / Новости / Новости района
23 августа 2023

Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў і ветэранаў статыстычнай службы са святам

Паважаныя работнікі і ветэраны аддзела статыстыкі Глыбоцкага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі!

З дапамогай статыстыкі мы адкрываем для сябе кожны раз новую і важную інфармацыю, якая адыгрывае ключавую ролю ў выпрацоўцы і прыняцці кіраўніцкіх рашэнняў на месцах, з'яўляецца крыніцай фарміравання аб'ектыўных і дакладных даных аб эканамічным, дэмаграфічным, сацыяльным і экалагічным становішчы ў раёне і краіне.

Вы заўсёды імкнецеся ісці ў нагу з часам, выкарыстоўваючы новыя інфармацыйныя тэхналогіі і электронныя сістэмы. За кожным статыстычным паказчыкам, за кожнай лічбай і аналітычнай высновай – карпатлівая праца і каласальная асабістая адказнасць спецыялістаў.

Асаблівыя словы падзякі ветэранам статыстычнай службы за сумленную працу і добрасумленнае стаўленне да сваіх абавязкаў.

Ад усёй душы жадаем усім працаўнікам статыстычнай службы прафесійнага росту, настойлівасці ў рашэнні важных дзяржаўных задач, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў!

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў


Интернет-ресурсы