Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Ночное Глубокое
Ночное Глубокое
Главная / Новости / Новости района
8 апреля 2024

Кіраўніцтва раёна павіншавала супрацоўнікаў і ветэранаў ваеннага камісарыята Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў са святам

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны ваеннага камісарыята Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём супрацоўнікаў ваенных камісарыятаў Рэспублікі Беларусь!

Вы з гонарам выконваеце свой воінскі абавязак, прафесійна і эфектыўна вырашаеце шырокі спектр задач у інтарэсах абароназдольнасці дзяржавы, годна выконваеце пастаўленыя перад вамі задачы па забеспячэнні мабілізацыйнай гатоўнасці і прызыву грамадзян на ваенную службу. На вас ляжыць велізарная адказнасць па падрыхтоўцы надзейных будучых абаронцаў Радзімы.

Хай прафесіяналізм і мудрасць, уласцівыя вам, дапамагаюць у вырашэнні розных задач, якія нязменна ставіць перад намі жыццё.

Асобныя словы падзякі выказваем заслужаным ветэранам. Ваш уклад у патрыятычнае выхаванне і станаўленне моладзі Глыбоччыны складана пераацаніць.

Ад усёй душы жадаем супрацоўнікам і ветэранам ваеннага камісарыята моцнага здароўя, крэпасці духу, міру, дабра і дабрабыту ў вашых сем'ях!

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў


Интернет-ресурсы