Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Панорама
Панорама
Главная / Новости / Новости района
4 марта 2024

Кіраўніцтва раёна павіншавала супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ветэранаў з Днём міліцыі

Паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, ветэраны!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў віншуем вас з прафесійным святам – Днём міліцыі!

Суверэнітэт, сапраўдная незалежнасць дзяржавы забяспечваюцца паўсядзённай, карпатлівай і ўпартай працай народа, спакойным жыццём грамадзян. Абарона правапарадку, грамадскай бяспекі, маёмасных і сацыяльных правоў людзей – ганаровая і адказная місія органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Кіраўніцтва раёна і жыхары Глыбоччыны высока цэняць вашу самаадданасць і прафесіяналізм, адданасць Айчыне, вернасць абавязку і закону, уменне вырашаць сур’ёзныя задачы не толькі ў паўсядзённым жыцці, але і складаных надзвычайных сітуацыях.

Словы павагі адрасуем ветэранам унутраных спраў раёна, якія прысвяцілі сваё жыццё барацьбе са злачыннасцю, служэнню Радзіме і народу.

Жадаем усім моцнага здароўя, асабістага шчасця, дабрабыту, поспехаў у справах. Няхай на жыццёвым шляху падтрымліваюць верныя сябры і надзейныя калегі.

 

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў

 


Интернет-ресурсы