Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Панорама
Панорама
Главная / Новости / Новости района
18 марта 2024

Кіраўніцтва раёна павіншавала ваеннаслужачых і ветэранаў вайсковай часці 5524 з Днём унутраных войскаў

Паважаныя ваеннаслужачыя і ветэраны вайсковай часці 5524!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Унутраныя войскі заўсёды былі і застаюцца надзейнай апорай дзяржавы, выступаючы гарантам правапарадку і стабільнасці, мірнага і спакойнага жыцця нашых грамадзян.

Сапраўдны патрыятызм, высокі прафесіяналізм, вернасць прысязе і багаты вопыт дазваляюць вам упэўнена рэагаваць на любыя падзеі, якасна выконваць пастаўленыя задачы па супрацьдзеянні злачыннасці, захаванню канстытуцыйнага строю і цэласнасці дзяржавы, ахове парадку і забеспячэнні грамадскай бяспекі.

Дзякуем вам за добрасумленную службу, мужнасць, гераізм, самаадданасць, гатоўнасць прыйсці на дапамогу людзям.

Жадаем далейшых поспехаў у службе на карысць Айчыны і роднай Глыбоччыны, міру, дабра і дабрабыту!

 

З павагай,

Старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта

Старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў

 


Интернет-ресурсы