Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Панорама
Панорама
Главная / Новости / Новости района
15 сентября 2023

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоччыны з Днём народнага адзінства

Шаноўныя жыхары Глыбоцкага раёна! 

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў шчыра віншуем з Днём народнага адзінства!

Свята 17 верасня стала сведчаннем суверэннага права беларускага народа, аб’яднанага агульнымі духоўнымі і культурнымі традыцыямі, жыць у незалежнай дзяржаве.  

Адзінства народа – аснова нашай будучыні, якая дазволіць сумесна пераадолець любыя складанасці, памножыць поспехі і тым самым унесці ўклад у развіццё нацыянальнай эканомікі і захаваць краіну моцнай і незалежнай.

Няхай свята  народнага адзінства ўзбагачаецца новымі здабыткамі, заснаванымі на лепшых якасцях беларускага народа і нацыянальных традыцыях, імкненні зберагчы і прымножыць спадчыну, умацаваць эканамічны, тэхналагічны і інтэлектуальны патэнцыял. У нашым адзінстве і згуртаванасці – паспяховасць будучыні.

Жадаем вам, шаноўныя землякі, згоды і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах на карысць Глыбоччыны і роднай Беларусі.

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў

 

Интернет-ресурсы