Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Ночное Глубокое
Ночное Глубокое
Главная / Новости / Новости района
29 сентября 2023

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў старэйшага пакалення, ветэранаў вайны і працы Глыбоччыны са святам мудрасці і дабра

Паважаныя жыхары старэйшага пакалення,

ветэраны вайны і працы Глыбоччыны!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў віншуем вас са святам мудрасці і дабра!

Дзень пажылых людзей – гэта не напамін людзям старэйшага пакалення аб іх узросце, а выдатная магчымасць чарговы раз сказаць цёплыя словы падзякі за ўклад у развіццё Глыбоцкага раёна, за шматгадовую добрасумленную працу.

Вы з’яўляецеся захавальнікамі маральных каштоўнасцей і традыцый, апорай і вернымі памочнікамі для дзяцей і ўнукаў, актыўна ўдзельнічаеце ў грамадскім і культурным жыцці Глыбоччыны.

Асобныя словы падзякі мы выказваем ветэранам больш старэйшага пакалення, якія вынеслі цяжкасці ваенных гадоў, адстаялі незалежнасць Радзімы, аднавілі краіну.

Віншуем усіх, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку або працягвае працаваць нягледзячы на ўзрост. Жадаем вам мірнага неба над галавой, невычэрпнага аптымізму, душэўнай цеплыні ад сустрэч з роднымі і блізкімі. Будзьце здаровыя і шчаслівыя.

 

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт,

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.

Интернет-ресурсы