Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42
Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Вышестоящий государственный орган
График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц
Дарагія жанчыны!
Сардэчна віншую вас з Днём маці!
Для кожнага чалавека няма на свеце нікога бліжэйшага і даражэйшага за жанчыну, якая падарыла яму жыццё. Слова “мама” неаддзельнае ад такіх паняццяў, як Радзіма, сям’я, мір і шчасце – усяго таго, што з’яўляецца для людзей найвышэйшай каштоўнасцю. Мацярынская любоў – надзейная, магутная сіла, апора духоўнасці, высокай маральнасці, грамадзянскасці і патрыятызму.
Дзень маці – гэта не толькі даніна глыбокай павагі і любові да вас, але і прызнанне на дзяржаўным узроўні важнейшай ролі жанчыны ў развіцці грамадства, пацвярджэнне таго, што сям’я і мацярынства з’яўляюцца прыярытэтамі дзяржаўнай палітыкі краіны.
Нізкі паклон вам за нястомную працу і цярпенне, за высокую місію, якая служыць крыніцай жыцця і дабрыні! Моцнага вам здароўя, любові вашых дзяцей і ўнукаў, дабрабыту і душэўнага спакою.
Анатолій Сіўко,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.