Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42
Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Вышестоящий государственный орган
График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц
Паважаныя мужчыны, таты і дзядулі!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў шчыра віншуем вас з Днём бацькі!
Свята, якое атрымала афіцыйны статус зусім нядаўна, ужо знайшло водгук у нашым грамадстве.
Дзень бацькі накіраваны на захаванне і ўмацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, павышэнне значнасці абодвух бацькоў у выхаванні дзяцей, знак павагі і прызнання ролі бацькі ў сям’і.
Быць бацькам – не толькі радасць, але і вялікая адказнасць. Выхаванне дзіцяці, надзейнасць і ўпэўненасць у сям’і немагчымы без клапатлівага галавы сямейства, абавязак якога – быць апорай для блізкіх, добрым прыкладам для сваіх дзяцей, сябрам, памочнікам і настаўнікам. Асабісты мужчынскі прыклад паважлівага стаўлення да маці, бацькоўскай адказнасці – гарантыя выхавання дзяцей годнымі членамі грамадства.
У гэты дзень у нас з’явілася добрая магчымасць выказаць падзяку бацькам за іх мужнасць і надзейнасць, за неацэнны жыццёвы вопыт і мудрасць.
Асаблівай павагі заслугоўваюць шматдзетныя бацькі, і тыя, хто выхоўвае дзяцей самастойна.
Жадаем усім татам і дзядулям моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту і аптымізму. Няхай самай вялікай узнагародай для кожнага з вас стануць вашы шчаслівыя сем’і, любячыя і разумныя дзеці, клапатлівыя ўнукі!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт,
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.