Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Ночное Глубокое
Ночное Глубокое
Главная / Новости / Новости района
12 июля 2024

Кіраўніцтва раёна павіншавала супрацоўнікаў і ветэранаў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Глыбоцкаму раёну са святам

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Глыбоцкаму раёну!

 

          Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў віншуем вас з прафесійным святам.

          Падатковая служба заўсёды была і застаецца надзейнай апорай дзяржавы ў пытаннях фінансавай бяспекі. Адказная работа па напаўненні бюджэту ў многім вызначае развіццё эканомікі раёна.

          Можна з упэўненасцю сказаць, што падатковая служба рэгіёна сёння – гэта ведамства, якое аказвае паслугі на самым сучасным узроўні, спрабуючы годна адказваць новым выклікам лічбавізацыі эканомікі.

          Словы асаблівай падзякі і ўдзячнасці ветэранам падатковых органаў Глыбоччыны. Дзякуючы вашаму прафесіяналізму і кампетэнтнасці, закладзены надзейны падмурак эфектыўнай і плённай дзейнасці падатковых органаў.

          Ад усёй душы жадаем вам і вашым сем’ям мірнага неба над галавой, моцнага здароўя, шчасця, удачы і новых прафесійных дасягненняў і перамог!

 

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў


Интернет-ресурсы