Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Панорама
Панорама
Главная / Новости / Новости района
2 июля 2024

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоччыны з 610-годдзем горада, з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзем вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Паважаныя жыхары Глыбоччыны! 

Мы адзначаем 610-ты Дзень нараджэння нашага любімага горада Глыбокае. Гэтае свята аб’ядноўвае ўсіх, хто любіць незвычайны, лепшы горад на зямлі.

Мы ганарымся багатай спадчынай, якая дасталася нам за больш чым шэсць стагоддзяў існавання горада, і беражліва ставімся да ўсяго, што захоўвае ў сабе наш старажытны горад.

У Глыбокім ёсць асаблівая атмасфера і непаўторны гістарычны каларыт. І разам з тым адчуваецца рытм сучаснага горада.Глыбокае не стаіць на месцы, ён увесь часдынамічна развіваецца. Ён з кожным днём становіцца прыгажэйшым, напаўняецца мудрасцю пакаленняў і смела глядзіць у будучыню.

У горадзе вядзецца работа па добраўпарадкаванні вуліц, паркаў, сквераў, павышэнні якасці паслуг адукацыі, аховы здароўя і іншых галін сацыяльнай сферы. Развіваецца прамысловасць, сельская гаспадарка, гандаль, сфера паслуг, ствараюцца ўсе ўмовы для паспяховага вядзення бізнесу. Разам мы вырашаем праблемныя пытанні, і дружнай моцнай камандай будзем ісці далей. Ад нашага адзінства, згуртаванасці і жадання зрабіць Глыбокае яшчэ лепш залежыць тое, якім будзе горад заўтра.

Без мінулага няма будучыні. І наша місія – зберагчы горад, краіну і нашу зямлю. У 80-ую гадавіну вызваляння Беларусі і Глыбокага выказваем словы удзячнасці нашым ветэранам, партызанам і падпольшчыкам, працаўнікам тылу. У гэтыя святочныя дні мы з асаблівай цеплынёй і любоўю думаем пра вас. Жыхары Глыбочыны ганарацца мужнасцю бацькоў і дзядоў, якія баранілі раён падчас Вялікай Айчыннай вайны. Мы ўдзячныя ўсім, хто аднаўляў горад, разбураны ворагамі пасля самай крывавай вайны ХХ стагоддзя. Наш абавязак – захаваць гістарычную памяць аб гераічным мінулым беларускага народа, данесці да будучых пакаленняў сапраўдную карціну тых падзей і зберагчы праўду пра вялікую Перамогу.

          Віншуем са святам нашу моладзь. Маладая, актыўная і амбіцыйная моладзь праслаўляе наш горад не толькі па ўсёй краіне, але і за яе межамі. Важна, што наша юнае пакаленне не толькі беражліва захоўвае традыцыі, але і робіць усё, каб наш горад быў самым лепшым, самым модным, крэатыўным і сучасным.

          Жадаем усім моцнага здароўя і дабрабыту, мірнага неба над галавой, аптымізму і поспехаў у справах на карысць нашага любімага горада. Няхай пачуццё гонару за нашу малую Радзіму адаб’ецца ў нашых усмешках, якія стануць лепшым упрыгожаннем горада, а энергія і добры настрой зарадзяць усіх нас на новыя дасягненні і здзяйсненні.

Са святам, любімы горад Глыбокае!

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.


Интернет-ресурсы