Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Глубокое - вишневая столица
Глубокое - вишневая столица
Главная / Новости / Новости района
2 августа 2024

Кіраўніцтва раёна павіншавала чыгуначнікаў і ветэранаў галіны Глыбоцкага раёна са святам

Паважаныя чыгуначнікі і ветэраны галіны Глыбоцкага раёна!

 

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са святам – Днём чыгуначніка!

За ўсю сваю гісторыю Беларуская чыгунка стала сімвалам надзейнасці і даступнасці транспартных зносін. Прафесія чыгуначніка нялёгкая і адказная, патрабуе ад чалавека бездакорнага стаўлення да сваіх прафесійных абавязкаў і надзейнасці. На працаўнікоў чыгункі ўскладаюцца новыя важныя задачы, эфектыўна вырашаць якія дапамагаюць вопыт, веды, адказнасць за даручаную справу і высокая арганізаванасць чыгуначнікаў.

Асаблівую падзяку выказваем ветэранам, якія прысвяцілі станаўленню і развіццю галіны многія гады. Мы бясконца ўдзячныя вам за захаванне слаўных традыцый, перадачу бясцэннага вопыту і майстэрства маладым пакаленням чыгуначнікаў.

Усім, хто звязаў свой лёс з чыгункай, ад усёй душы жадаем шчасця, дабрабыту, моцнага здароўя, аптымізму, бадзёрасці і сіл. Упэўнены, што прафесіяналізм, мэтанакіраванасць і дух карпаратыўнай згуртаванасці, якія заўсёды адрознівалі чыгуначнікаў, стануць залогам далейшых поспехаў і дасягненняў!

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў


Интернет-ресурсы