Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Ночное Глубокое
Ночное Глубокое
Главная / Новости / Новости района
6 октября 2023

Паважаныя ветэраны і работнікі культуры Глыбоччыны!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэіа і раённага Савета дэпутатаў шчыра віншуем з надыходзячым прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!

Глыбоцкая зямля здаўна славіцца сваімі багацейшымі гістарычнымі і культурнымі традыцыямі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, дзякуючы намаганням людзей творчых прафесій. Святы і фестывалі, шматлікія конкурсы і выставы, творчыя праекты і праграмы – гэта штодзённая рэальнасць стваральных клопатаў, будняў і святаў работнікаў культуры.

Неад’емнай часткай грамадскага жыцця Глыбоччыны сталі цікавыя мерапрыемствы, у якіх прымаюць удзел аматарскія калектывы. Прафесійны ўзровень іх здзіўляе і захапляе самых строгіх гледачоў. Дзякуючы вашай нястомнай працы ствараюцца новыя музейныя экспазіцыі, кніжныя выставы, канцэртныя праграмы, тэатральныя пастаноўкі.

Упэўнены, што вашы натхненне, энергія, ініцыятыва і надалей будуць скіраваны на зберажэнне і развіццё гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю, далейшы росквіт усіх відаў мастацтва ў імя адраджэння духоўнасці, раскрыцця творчага патэнцыялу нашых таленавітых землякоў.

Жадаем усім вам, асабліва ветэранам галіны, моцнага здароўя, шчасця, прызнання і поспеху!

 

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт,

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.


Интернет-ресурсы