Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42
Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Вышестоящий государственный орган
График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц
Паважаныя жыхары Глыбоччыны!
Ад кіраўніцтва раёна прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Дата 15 сакавіка займае асаблівае месца ў гістарычным летапісе краіны і яе святочным календары. У гэты дзень быў прыняты Асноўны Закон краіны – Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.
Канстытуцыя з’яўляецца ядром усёй прававой сістэмы і вызначае сэнс і змест іншых законаў. Будучы Асноўным Законам краіны, яна засяродзіла ў сабе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, дакладна вызначыла прыярытэты нацыянальнага развіцця. Канстытуцыя служыць надзейным арыенцірам дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стварэнне эфектыўнай эканомікі, забеспячэнне сацыяльнай абароны і дабрабыту насельніцтва, беражлівыя адносіны да традыцый і каштоўнасцяў беларускага народа.
Наша задача – шанаваць і захоўваць закладзеныя ў Канстытуцыі агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, дэмакратычную дзяржаву.
Жадаем усім жыхарам раёна новых здзяйсненняў, моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і аптымізму. Няхай свята надасць сіл і ўпэўненасці ў дасягненні пастаўленых мэт на выгоду роднай Бацькаўшчыны.
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт,
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.