Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42
Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Вышестоящий государственный орган
График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц
Дарагія жанчыны!
Дзень маці – адно з самых цёплых святаў, прысвечанае самым блізкім і дарагім сэрцу людзям – нашым мамам. Вялікая і святая матчына любоў з калыскі сагравае і засцерагае нас, дапамагае пераадольваць жыццёвыя нягоды, спадзявацца, верыць у поспех. І не важна, колькі нам гадоў – матчына добрае слова, яе ласкавы погляд, мудры савет патрэбныя і дзіцяці, і даросламу.
Нялёгкая мацярынская праца заўсёды будзе самай ганаровай і значнай. Святкаванне Дня маці – гэта выдатная магчымасць выказаць сваю падзяку і бязмежную ўдзячнасць за ўсё, што робяць для нас нашы мамы, за іх любоў і разуменне.
У гэты дзень выказваем асаблівую падзяку маці-гераіням, шматдзетным маці, жанчынам, якія сталі другімі мамамі дзецям-сіротам і дзецям, пакінутым без апекі бацькоў.
Дарагія мамы! Прыміце словы ўдзячнасці, любові і павагі! Зямны паклон вам за вашу нястомную працу, бязмежнае цярпенне, душэўную шчодрасць. Хай у вашых вачах не згасаюць ўсмешкі! Жадаем вам здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, узаемаразумення і ў адказ цяпла ад вашых дзяцей!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў