Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Набережная озера Кагальное
Набережная озера Кагальное
2 сентября 2022

Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў і ветэранаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці з прафесійным святам

Паважаныя работнікі і ветэраны нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Нафтавая, газавая і паліўная прамысловасць – адна з найважнейшых галін сучаснай эканомікі. Вы ўносіце значны ўклад ва ўмацаванне прамысловага патэнцыялу Глыбоцкага раёна і Беларусі.

Вы ўпэўнена павышаеце эфектыўнасць вытворчасці і якасць выпускаемай прадукцыі, ажыццяўляеце маштабную рэканструкцыю і мадэрнізацыю.

Дзякуючы вашай нялёгкай працы, майстэрству, адказнасці забяспечваецца энергетычная незалежнасць краіны, у дамы прыходзяць святло і цяпло, прамысловасць і транспарт атрымліваюць неабходную энергетычную сыравіну.

Паважаныя ветэраны! Менавіта ваш прыклад, закладзеныя вамі традыцыі высокага прафесіяналізму і адказнасці натхняюць цяперашняе пакаленне працаўнікоў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці на новыя дасягненні.

Дзякуем работнікам нафтагазавай і паліўнай прамысловасці за вашу штодзённую працу і ўменне вырашаць складаныя вытворчыя задачы.

Жадаем вам і вашым сем'ям шчасця, моцнага здароўя і дабрабыту!

 

З павагай,

Старшыня Глыбоцкага

раённага выканаўчага камітэта                        А.М.Шубскі

 

Старшыня Глыбоцкага

раённага Савета дэпутатаў                               В.М.Цяліца


Интернет-ресурсы