Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Ночное Глубокое
Ночное Глубокое
22 апреля 2022

Кіраўніцтва раёна павіншавала супрацоўнікаў і ветэранаў Глыбоцкага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз са святам

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны Глыбоцкага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз!

 

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём судовага эксперта!

Ваша праца ўнікальная, шматгранная і вельмі складаная. Прафесійны падыход да справы, глыбокія веды ў самых розных галінах навукі, каласальны набор уменняў і навыкаў, умелае выкарыстанне апошніх навуковых дасягненняў, сучаснай тэхнікі і спецабсталявання дазваляюць судовым экспертам сёння эфектыўна супрацьстаяць арганізаванай і тэхнічна ўзброенай злачыннасці.

Дзякуючы вам раскрываюцца самыя складаныя і заблытаныя справы. Практычна штодня вы праводзіце розныя экспертызы, якія дапамагаюць выявіць тых, хто парушае Закон, падманвае людзей, замахваецца на жыццё і здароўе грамадзян. Дзякуй вам за гэта і нізкі паклон.

Падзяку і ўдзячнасць за працу выказваем ветэранам. Ваша экспертная падрыхтоўка, вялікі вопыт і майстэрства, якімі вы ахвотна дзяліцеся з моладдзю, дазваляе годна працягваць традыцыі, закладзеныя старэйшымі пакаленнямі.

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны экспертнай службы! Жадаем вам шчасця і здароўя, поспехаў у службе і сямейнага дабрабыту, высокай ацэнкі вашай працы і заўсёды ўдалага завяршэння спраў.

 

З павагай,

Старшыня Глыбоцкага

раённага выканаўчага камітэта                        А.М.Шубскі

 

Старшыня Глыбоцкага

раённага Савета дэпутатаў                               В.М.Цяліца

Интернет-ресурсы