Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Визитная карточка города
Визитная карточка города
17 марта 2022

Кіраўніцтва раёна павіншавала ваеннаслужачых і ветэранаў вайсковай часці 5524 з прафесійным святам

Паважаныя ваеннаслужачыя і ветэраны вайсковай часці 5524!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём унутраных войскаў!

Унутраныя войскі – гэта найважнейшая частка ахоўнай сістэмы краіны, якая знаходзіцца ў высокай баявой гатоўнасці. На вас ускладзена адказная місія па папярэджанні і спыненні супрацьпраўных дзеянняў, абароне правоў і свабод грамадзян, канстытуцыйнага ладу, бяспекі і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. І вы з гонарам выконваеце свой службовы і грамадзянскі абавязак, паспяхова вырашаючы пастаўленыя задачы.

Асаблівыя словы падзякі ветэранам за тое, што вы не губляеце сувязь са сваімі падраздзяленнямі, займаецеся патрыятычным выхаваннем моладзі.

Жадаем усім ваеннаслужачым унутраных войскаў і ветэранам здароўя і дабрабыту, міру і працвітання, ажыццяўлення планаў і добрага настрою! Дзякуй вам за цяжкую і небяспечную, але высакародную і неабходную службу!

 

З павагай,

Старшыня Глыбоцкага

раённага выканаўчага камітэта                        А.М.Шубскі

 

Старшыня Глыбоцкага

раённага Савета дэпутатаў                               В.М.Цяліца

Интернет-ресурсы