Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Глубокое - вишневая столица
Глубокое - вишневая столица
15 апреля 2022

Кіраўніцтва раёна павіншавала вернікаў, якія адзначаюць Вялікдзень 17 красавіка, са святам

Паважаныя глыбачане, якія адзначаюць свята Вялікадня 17 красавіка!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са святам Уваскрасення Хрыста!

У гэтыя вясновыя дні сэрцы людзей напаўняюцца светлай велікоднай радасцю. Свята Вялікадня ўмацоўвае веру ў перамогу міру, дабра і справядлівасці, аб'ядноўвае ўсіх нас на аснове традыцыйных духоўных каштоўнасцей, падахвочвае да здзяйснення добрых спраў і ўчынкаў, спагады і міласэрнасці, звяртае да развагаў аб вялікім сэнсе ахвяры ў імя любові і надзеі, абуджае імкненне жыць сумленна.

Шчыра жадаем, каб гэтыя вясновыя святочныя дні сталі для ўсіх жыхароў Глыбоччыны радаснымі, сагрэлі вашыя сэрцы цеплынёй адносін з роднымі і блізкімі, напоўнілі вашы дамы паразуменнем і светам. Няхай гэтае свята прынясе дабро, шчасце, здароўе, хай здзейсняцца ўсе вашы мары і добрыя пажаданні!

 

З павагай,

Старшыня Глыбоцкага

раённага выканаўчага камітэта                        А.М.Шубскі

 

Старшыня Глыбоцкага

раённага Савета дэпутатаў                               В.М.Цяліца


Интернет-ресурсы