Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Ночное Глубокое
Ночное Глубокое
1 апреля 2022

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоччыны з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Паважаныя жыхары Глыбоччыны! 

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

Саюз дзвюх дзяржаў прайшоў выпрабаванне часам. Беларусь і Расія будуюць адносіны на прынцыпах стратэгічнага партнёрства, павагі інтарэсаў адзін аднаго, неўмяшання ва ўнутраныя справы. Краінам удалося ўмацаваць брацкія і сяброўскія адносіны і супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых сферах. Сфарміравана салідная дагаворна-прававая база, ажыццяўляецца каардынацыя знешняй і абароннай палітыкі, рэалізуюцца ўзаемавыгадныя сумесныя праекты.

Асабліва цеснае супрацоўніцтва склалася ў Глыбокага з гарадамі-пабрацімамі: Няўянск, Востраў, Уварава, Лукаянаў, Ярцава, Кастамукша, Вялікае Болдзіна, Шлісельбург.

У Беларусі і Расіі ёсць безумоўнае разуменне неабходнасці далейшага развіцця супрацоўніцтва і, самае галоўнае, бачанне яго перспектыў. Упэўнены, што непарушная дружба, узаемны давер і разуменне заўсёды будуць для беларусаў і расіян галоўнымі арыенцірамі на выбраным шляху добрасуседства.

Сардэчна віншуем вас са святам, жадаем моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту ў сем’ях. Няхай у нашым агульным доме заўсёды пануюць мір, згода і ўзаемаразуменне.

 

 

З павагай,

Старшыня Глыбоцкага

раённага выканаўчага камітэта                        А.М.Шубскі

 

Старшыня Глыбоцкага

раённага Савета дэпутатаў                               В.М.Цяліца


Интернет-ресурсы