Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Набережная озера Кагальное
Набережная озера Кагальное
19 ноября 2021

Кіраўніцтва раёна віншуе працаўнікоў і ветэранаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу з прафесійным святам

Паважаныя работнікі і ветэранысельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу Глыбоччыны!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днёмработнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Сельская гаспадарка – адзін з самых старэйшых відаў дзейнасці чалавека. Усё некалі пачыналася з работы на зямлі, з пасадкі першых зярнят. У наш час сельская гаспадарка з’яўляецца значнай галіной эканомікі краіны і раёна.

Дасягненні аграпрамысловага комплексу Глыбоччыны – гэта вынік напружанай штодзённай працы людзей, якія працуюць у дадзенай сферы. Віншаванні прымаюць механізатары, хлебаробы, жывёлаводы, аграномы, кіраўнікі і спецыялісты сельскагаспадарчай галіны раёна, якія сваёй цяжкай працай і стараннасцю ўносяць уклад у забеспячэнне харчовай бяспекі краіны.

Годна прадстаўлены прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці: брэнды нашых Глыбоцкіх прадпрыемстваў шырока вядомыя як на тэрыторыі нашай краіны, так і за яе межамі.

Ад усёй душы жадаем сямейнага шчасця, моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Хай праца заўседы прыносіць задавальненне, а зямля радуе багатым ураджаем.

Дзякуй за вашу адданасць малой радзіме, упартую, плённую і карпатлівую працу на карысць усяго народа! Дзякуючы кожнаму з вас мы забяспечаны экалагічнымі і якаснымі прадуктамі харчавання, а, галоўнае, свежым, духмяным і смачным хлебам.

Са святам!

З павагай,

Старшыня Глыбоцкага

раённага выканаўчага камітэта А.М.Шубскі

Старшыня Глыбоцкага

раённага Савета дэпутатаў В.М.Цяліца

Интернет-ресурсы