Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Глубокое - вишневая столица
Глубокое - вишневая столица
7 октября 2022

Кіраўніцтва раёна віншуе работнікаў і ветэранаў сферы культуры раёна з прафесійным святам

Паважаныя работнікі культуры і ветэраны сферы!

Шчыра віншуем з Днём работнікаў культуры ўсіх, хто працуе ў гэтай стваральнай сферы, хто аддае ўсяго сябе нялёгкай і высакароднай справе захавання і развіцця багатых традыцый нашай культуры!

Грамадска-палітычныя падзеі, святочныя і іншыя мерапрыемствы Глыбоччыны не абыходзяцца без актыўнага ўдзелу прадстаўнікоў устаноў культуры.

Ўпэўненыя, што ваш пастаянны творчы пошук і надалей будзе накіраваны на захаванне і прымнажэнне лепшых культурных традыцый нашага рэгіёну, далейшае развіццё ўсіх відаў мастацтва з мэтай адраджэння ў нашым грамадстве такіх агульначалавечых каштоўнасцей, як дабрата, спачуванне і паразуменне. Культура фарміруе духоўны здабытак нацыі, забяспечвае надзейную сувязь паміж пакаленнямі, уплывае на маральныя асновы грамадства, выхоўвае любоў да Радзімы, да свайго народу.

Вялікі дзякуй ветэранам сферы за неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё культуры Глыбоцкага краю.

Шчыра дзякуем усім работнікам культуры і ветэранам сферы за майстэрства, працавітасць і адданасць прафесіі. Хай здзяйсняюцца вашы самыя заветныя мары! Жадаем вам святочнага настрою, творчых поспехаў, моцнага здароўя і дабрабыту!

 

З павагай

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў


Интернет-ресурсы