Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Набережная озера Кагальное
Набережная озера Кагальное
25 июля 2022

Кіраўніцтва раёна віншуе супрацоўнікаў і ветэранаў Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях! 

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са святам – Днём пажарнай службы!

Аб вашай працы заўсёды гавораць з павагай і ўдзячнасцю, бо вы выбралі для сябе нялёгкую, але высакародную справу – першымі прыходзіць на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду. Пераадольваючы небяспеку і рызыкуючы сабой, вы ратуеце самае каштоўнае – чалавечыя жыцці. Мы заўсёды ўпэўненыя, калі трапіў у бяду, на дапамогу прыйдуць работнікі МНС.

За свой службовы шлях, спалучаны з трывогамі і небяспекай, вы неаднаразова дэманстравалі самаадданасць, стойкасць і адвагу, выконваючы сваю працу з пачуццём высокай адказнасці і абавязку. Мужнасць, доблесць, прафесійнае майстэрства спецыялістаў пажарнай службы – гэта залог спакою і ўпэўненасці жыхароў нашага раёна ў бяспецы заўтрашняга дня.

Прыміце шчырыя словы падзякі за вашу працу.

Ад усёй душы жадаем супрацоўнікам і ветэранам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях моцнага здароўя і дабрабыту, удачы, бадзёрасці духу і аптымізму.

 

З павагай,

А.М.Шубскі,                                            В.М.Цяліца,

старшыня Глыбоцкага                            старшыня Глыбоцкага

раённага выканаўчага камітэта              раённага Савета дэпутатаў


Интернет-ресурсы