Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Набережная озера Кагальное
Набережная озера Кагальное
20 декабря 2021

Кіраўніцтва раёна віншуе супрацоўнікаў і ветэранаў Глыбоцкага міжраённага аддзялення ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці з прафесійным святам

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны Глыбоцкага міжраённага аддзялення ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі.

Вы забяспечваеце дзяржаўную бяспеку Рэспублікі Беларусь, стаіце на ахове жыццёва важных інтарэсаў дзяржавы і кожнага грамадзяніна нашай краіны.

Асаблівая ўдзячнасць ветэранам органаў дзяржбяспекі за доблеснае служэнне Айчыне і ўклад у фарміраванне традыцый самаадданасці і вернасці абранай прафесіі.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту ў сем’ях, далейшых поспехаў у службе на карысць нашай Радзімы.

 

З павагай,

Старшыня Глыбоцкага

раённага выканаўчага камітэта                        А.М.Шубскі

 

Старшыня Глыбоцкага

раённага Савета дэпутатаў                               В.М.Цяліца

Интернет-ресурсы