Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Ночное Глубокое
Ночное Глубокое
24 декабря 2021

ВІНШАВАННЕ КІРАЎНІЦТВА ГЛЫБОЦКАГА РАЁНА ХРЫСЦІЯНАМ, ЯКІЯ СВЯТКУЮЦЬ БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ 25 СНЕЖНЯ

Дарагія землякі!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са святам Божага Нараджэння!

Каляды нагадваюць нам цёплыя сямейныя вечары, падарункі пад елкай, смачныя матчыны стравы і шчаслівыя хвіліны дзяцінства. Захоўвайце добрыя ўспаміны ў сваім сэрцы. Не забывайце аб сваіх бацьках, дзецях, займайцеся дабрачыннасцю.

Нараджэнне Хрыстова – гэта вельмі важнае свята для ўсіх людзей. У гэты дзень мы забываем аб сваіх праблемах і паўсядзённых клопатах. Сёння самы час звярнуцца да зорак, знайсці самую галоўную, што абвясціла нам аб нараджэнні Збавіцеля, загадаць жаданне і падзякаваць Усявышняму за кожнае імгненне жыцця, за дабрабыт нашых дамоў, за мірнае неба, за моц і росквіт нашай роднай Глыбоччыны і Беларусі.

Дарагія сябры, жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў у справах, шчасця, святочнага настрою і веры ў тое, што самыя запаветныя жаданні і мары збудуцца, а асалода ад святкавання Нараджэння Хрыстова падорыць цудоўны настрой на цэлы год.

 

З павагай,

Старшыня Глыбоцкага

раённага выканаўчага камітэта                        А.М.Шубскі

 

Старшыня Глыбоцкага

раённага Савета дэпутатаў                               В.М.Цяліца

Интернет-ресурсы