Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Глубокое - вишневая столица
Глубокое - вишневая столица
25 марта 2022

З прафесійным святам работнікаў і ветэранаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання Глыбоцкага раёна павіншавала кіраўніцтва раёна!

Паважаныя работнікі і ветэраны жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання Глыбоцкага раёна!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Ваша праца заслугоўвае асаблівага прызнання. Для нас даўно сталі звыклымі камунальныя паслугі і мы часам не задумваемся, як цяжка забяспечыць стабільную працу ў гэтай сферы. На вас ляжыць адказнасць за камфортнае жыццё ўсіх жыхароў раёна. Ад прафесіяналізму і якасці прадастаўляемых паслуг шмат у чым залежыць настрой людзей, дабрабыт і ўмовы іх жыцця.

Дзякуючы вам населеныя пункты нашага раёна з кожным годам становяцца больш добраўпарадкаванымі і прыгожымі, а побыт грамадзян - больш наладжаны. Не выпадкова ў гэтых галінах працуюць сапраўдныя майстры сваёй справы.

Асаблівая ўдзячнасць ветэранам жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сферы бытавога абслугоўвання. Дзякуй вам за нястомную шматгадовую працу.

Жадаем усім моцнага здароўя, бадзёрасці, невычэрпнай энергіі і сіл, дабра, шчасця, сямейнага дабрабыту, і далейшых поспехаў у працы на карысць жыхароў Глыбоччыны і нашай краіны!

 

З павагай,

Старшыня Глыбоцкага

раённага выканаўчага камітэта                        А.М.Шубскі

 

Старшыня Глыбоцкага

раённага Савета дэпутатаў                               В.М.Цяліца


Интернет-ресурсы