Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Глубокое - вишневая столица
Глубокое - вишневая столица
21 февраля 2022

З прафесійным святам супрацоўнікаў і ветэранаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы павіншавала кіраўніцтва раёна!

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Ваша прафесія заўсёды карысталася павагай, таму што яна прысвечана неацэннаму скарбу краіны - зямлі. Вы вырашаеце важныя пытанні ў галіне рэгулявання зямельных адносін, рацыянальнага выкарыстання і аховы зямельных рэсурсаў.

Вынікі вашай дзейнасці вельмі важныя для раёна, таму што зямля - аснова ўсіх асноў для жыхароў нашай Глыбоччыны і няма важней задачы, чым умела, эфектыўна і беражліва гаспадарыць на ёй. Ад таго, наколькі прафесійна будуць працаваць землеўпарадчыкі, картографы і геадэзісты, залежыць наша будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Няхай ваша адданасць прафесіі, працавітасць, невычэрпная энергія і ў далейшым будуць забяспечваць высокія вынікі вашай працы. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

 

З павагай,

Старшыня Глыбоцкага

раённага выканаўчага камітэта                        А.М.Шубскі

 

Старшыня Глыбоцкага

раённага Савета дэпутатаў                               В.М.Цяліца


Интернет-ресурсы